ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРасейскія войскі - у Цхінвалі, баі працягваюцца. Фото.
Уначы грузінскія войскі абстралялі Цхінвалі, куды сьцягваюцца сілы расейскай 58-й арміі. Расея бамбардавала тэрыторыю Грузіі. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вырашыў увесьці ў краіне ваеннае становішча. Уначы Цхінвалі быў зноў абстраляны з рэактыўных установак “Град”. Пазьней былі зьбітыя прынамсі два расейскія самалёты. Грузінскія ўлады заявілі, што расейская авіяцыя нанесла ўдары па розных раёнах краіны, у прыватнасьці, бамбардавалі порт Поці. Ёсьць ахвяры. З Тбілісі пааведамляюць, што Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі вырашыў увесьці ў краіне ваеннае становішча. Стратэгічныя аб’екты, такія як міністэрства абароны і рэзыдэнцыя прэзыдэнта, рыхтуюцца да эвакуацыі. Ідзе эвакуацыя жанчын і дзяцей з Кутаісі. Таксама ўлады ЗША разглядаюць магчымасьць эвакуацыі сваіх грамадзянаў з Грузіі, паведамляе “Эхо Москвы”. Кандыдат у прэзыдэнты ЗША Джон Маккейн заклікаў дзейную адміністрацыю пачаць неадкладныя кансультацыі з Эўразьвязам з мэтай ціску на Маскву. “Расея павінна адмовіцца ад абранага небясьпечнага курсу”, сказаў сэнатар. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |