ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Брэсце пададзена заяўка на правядзенне “Маршу дробных хуліганаў”Актывіст руху “За Свабоду” Раман Кісляк падаў у Брэсцкі гарвыканкам заяўку на правядзенне 30 ліпеня вулічнага шэсця “Марш дробных хуліганаў”. Па словах праваабаронцы, мэта дадзенага мерапрыемства — прыцягнуць увагу грамадскасці да патрабаванняў спыніць адміністрацыйныя затрыманні актывістаў дэмсіл пад выглядам справаў аб дробным хуліганстве. “Да ўдзела ў шэсці я планую запрасіць грамадзянаў, якія падвергліся адміністрацыйным затрыманням і арыштам па абвінавачанні ў здзяйсненні дробных хуліганстваў напярэдадні выбараў і масавых акцый пратэста апазіцыі, а таксама тых, хто выступае супраць практыкі такіх затрыманняў і арыштаў”, — гаворыцца ў заяве Рамана Кісляка, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча. Арганізатар абяцае, што мерапрыемства будзе мірным. А ў дадатку прыводзіць спіс з 44 чалавек з Брэсцкай вобласці, затрыманых і асуджаных перад выбарамі і акцыямі апазіцыі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |