ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Менску прайшла міжнародная канфэрэнцыя “Нашы сьвятыні”У Менскім архікатэдральным касьцёле Панны Марыі адбылася міжнародная навуковая канфэрэнцыя "Нашы сьвятыні". Яна была прысьвечана 500-годзьдзю заснаваньня менскага фарнага касьцёла, 225-годзьдзю стварэньня Магілёўскай архідыяцэзыі і 210-годзьдзю Менскай дыяцэзіі. Форум быў арганізаваны каталіцкім касьцёлам у Беларусі пры ўдзеле Нацыянальнага гістарычнага архіву і Інстытуту польскай культуры ў Менску. Віншавальную тэлеграму удзельнікам канфэрэнцыі даслаў кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас, Мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філярэт, а таксама дзяржаўны сакратар Папы рымскага Бэнэдыкта XVI, кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Уступнае слова Тадэвуша Кандрусевіча “Калі я быў у Ватыкане, то сказаў там, што ў нас 500-годзьдзе Фарнага касьцёла, а таксама, што катэдры 210 год. А мне за некалькі хвілін сказалі: а ці памятаеце вы, што сёлета 225 год Магілёўскай дыяцэзыі?” Упаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Леанід Гуляка прывітальнае слова ўдзельнікам канфэрэнцыі зачытаў на расейскай мове, але завяршыў свой выступ без паперкі і па-беларуску: “Дазвольце пажадаць удзельнікам канфэрэнцыі посьпехаў, дабрабыту, мудрасьці і ўсяго таго, што робіць нашу Беларусь квітнеючай дзяржавай у Эўропе”. Гістарычныя крыніцы сьведчаць, што Фарны касцёл Найсьвяцейшай Троіцы фундаваў сам Ягайла. Гэтай сьвятыні зараз няма, але засталася парафія-пераемніца і касьцёл, якія знаходзяцца на вуліцы Залатая Горка. А Магілёўская архідыяцэзія была самая вялікая ў сьвеце і шырылася ад берагоў Балтыкі да далёкага Ўсходу. У навуковых дакладах пра гэта гаварылі культуролягі, мастацтвазнаўцы і гісторыкі Беларусі, Польшчы і Расеі. Вядомы беларускі навуковец Анатоль Грыцкевіч у прыватнасьці адзначыў: Прамаўляе Леанід Гуляка Навуковая канфэрэнцыя “Нашы сьвятыні” – важная падзея перадусім для беларускіх каталікоў і людзей, неабыякавых да гістарычнай спадчыны краіны. Аднак адзначэньне юбіленых дат у жыцьці каталіцкага касьцёлу ў Беларусі – таксама важная міжнародная зьява, падкрэсьліў адказны за СМІ ў сакратарыяце Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, ксёндз Аляксандар Амяльчэня: “Гэта падзея сапраўды міжнародная і ўнівэрсальная. І гэта падкрэсьліў Папа Рымскі падчас уручэньня яму даверчых граматаў новым амбасадарам Беларусі ў Ватыкане. Жадаючы, пэўна, падкрэсьліць, што каталіцкі касьцёл у Беларусі мае сваю гісторыю і свае карані. Я думаю, што гэта падзея таксама вельмі знакавая напярэдадні візыту ў Беларусь кардынала Тарчызіё Бэртонэ”. З 18 да 22 чэрвеня Беларусь з афіцыйным візытам наведае дзяржаўны сакратар Папы рымскага Бэнэдыкта XVI, кардынал Тарчызіё Бэртонэ. Ён наведае Горадню і Пінск, сустрэнецца з афіцыйнымі асобамі краіны, прыме дзел у шэрагу рэлігійных імпрэзаў. Тарчызіё Бэртонэ прыязджае ў Менск на запрашэньне ўраду Беларусі. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |