ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSГенадзь Карпенка: мінула 8 гадоў з дня смерціСмерць Генадзя Карпенкі стала пачаткам ланцуга трагічных падзей: знікнення Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Змітра Завадскага. “Усякі іншы пункт гледжання, які не супадае з Вашым разуменнем, не толькі не ўспрымаецца, але жорстка і груба душыцца разам з яе аўтарамі, – публічна заявіў Генадзь Карпенка, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі. – Хопіць балабоніць на кожным куту, што апазіцыя рвецца да ўлады. Паверце, разумныя людзі, якія аб`ядналіся ў апазіцыю, не рвуцца да ўлады дзеля ўлады. Яны супраць улады, якая вядзе да галечы”. Ужо пасля смерці пра Генадзя Карпенку напішуць, што ён быў поўным антыподам цяперашняга кіраўніка дзяржавы – любіў і паважаў людзей, быў сумленны, ніколі не змяняў сваім прынцыпам і поглядам. Любіў сваю краіну і свой народ, верыў у будучыню і працаваў дзеля яе, не шкадуючы сіл і здароўя. Ніколі не поўзаў перад “прэзідэнтам”. Генадзь Карпенка, які прывык тварыць, а не руйнаваць, ствараючы Нацыянальны выканаўчы камітэт, прыцягнуў у працы да яго навукоўцаў, эканамістаў, здольных утрымаць ад краху беларускую эканоміку. Карпенка бачыў, што ўлада вывальваецца з рук, якія яе трымаюць і вось-вось будзе валяцца як нікому не патрэбная рэч, а тыя, хто вядзе яе да такога стану, разбягуцца ў розныя бакі, прыхапіўшы нарабаванае і кінуўшы народ на волю лёсу. І сказаўшы пра гэта публічна, Карпенка падпісаў сабе прысуд. Ён быў занадта небяспечны для ўлады. Ён не мог не разумець гэтага. Але ён паступаў бо прывык жыць – сумленна і адкрыта. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |