ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПерагаворы з Расіяй аб прадастаўленні Беларусі крэдыту на 100 млрд. расійскіх рублёў вядуццаБеларусь і Расія вядуць перагаворы аб прадастаўленні нашай краіне крэдыту на 100 млрд. расійскіх рублёў. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Андрэй Кабякоў. "Лічба 100 млрд. расійскіх рублёў - адносна ўмоўная. Няма ніякіх абавязацельстваў з расійскага боку аб выдзяленні гэтых сродкаў, як, напрыклад, абавязацельствы па прадастаўленню другога траншу крэдыту на /> млрд. ", - адзначыў Андрэй Кабякоў. "Што датычыцца 100 млрд. расійскіх рублёў, то размова ідзе не аб крэдытаванні дэфіцыту плацежнага балансу, паколькі мы ўжо рэалізуем меры па стварэнню неабходнай "падушкі бяспекі". Гэтыя расійскія рублі разглядаюцца намі як укладанне ў пашырэнне або як мінімум утрыманне ўзаемнага гандлю з Расіяй", - растлумачыў віцэ-прэм'ер. Гэта значыць, гэтыя сродкі патрэбны для таго, каб падтрымаць суб'екты гаспадарання ў Беларусі і Расіі, якія маюць зацікаўленасць у супрацоўніцтве, але на сённяшні дзень не могуць атрымаць крэдыт па прымальных стаўках. "У гэтым і заключаецца наша прапанова, - сказаў Андрэй Кабякоў. - Яна супадае з мэтавай задачай - зрабіць расійскі рубель у прасторы СНД рэгіянальнай валютай, гэта значыць валютай разлікаў паміж краінамі. Цяпер 90 працэнтаў беларускага экспарту ў Расію аплачваецца расійскімі рублямі, а імпарт - на 40 працэнтаў расійскімі рублямі і на 60 працэнтаў доларамі і еўра". "Мы з разуменнем ставімся да прапановы Расіі. Давайце поўнасцю пяройдзем у разліках на расійскія рублі. Але для таго, каб замясціць долары і еўра расійскімі рублямі, патрэбны пэўныя крэдытныя рэсурсы і, зразумела, не па рыначных цэнах", - лічыць ён. Паводле яго слоў, наконт гэтага бакамі будуць весціся перагаворы. "Учора першы раунд перагавораў адбыўся, бакі выказалі свае думкі наконт гэтага. Мы дамовіліся аб тым, што перагаворы будуць прадаўжацца", - праінфармаваў намеснік прэм'ер-міністра, паведамляе БЕЛТА. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |