ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSГрамадзянка Польшчы патрабуе маральнай кампенсацыіПольская грамадзянка Вольга Пічугіна звярнулася з касацыйнай скаргай у судовую калегію па грамадзянскіх справах Берасцейскага абласнога суда. Яна просіць адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 29 снежня 2008 г., які спыніў яе грамадзянскую справу па ўзыску маральнай шкоды, што была прычынена ёй пад час утрымання пад вартай у ІЧУ і СІЗА з 20 па 30 красавіка 2002 года. Пічугіна просіць вярнуць справу ў суд Ленінскага раёна. Нагадаю, што Пічугіна была затрымана на Берасцейскай мытні за незадэкляраваныя 50 тысяч даляраў, якія правозіла з Расеі ў Польшчу, маючы на гэта дазвол расейскага банка. Даляры былі канфіскаваны ў даход беларускай дзяржавы, а Вольга змешчана спачатку ў ІЧУ, затым у СІЗА. На працягу 10 дзён, што жанчына знаходзілася пад вартай, з ёю здарыўся мікраінсульт. Не была аказана належная медыцынская дапамога, што адбілася на яе здароўі. Яна больш не змагла выконваць сваю работу. Пічугіна падверглася ў ізалятарах жорсткаму, бесчалавечнаму абыходжанню і дыскрымінацыі. Маральную шкоду жанчына ацаніла ў 500 тыс. еўра. Радыё Рацыя Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |