ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЕўрадэпутаты заклікалі кіраўніцтва ЕС аблегчыць візавы рэжым для беларусаўДэпутаты Еўрапейскага парламента заклікалі кіруючыя органы ЕС аблегчыць для грамадзян Беларусі ўмовы атрымання шэнгенскіх віз і знізіць памер консульскага збору. Як паведамляе прэс-служба Еўрапарламента, аб гэтым гаворыцца ў рэзалюцыі, якая была прынята еўрадэпутатамі большасцю галасоў. Еўрадэпутаты таксама віталі рашэнне беларускіх улад аб вяртанні ў падпіску недзяржаўных выданняў. У Еўрапарламенце выказалі надзею, што тэндэнцыя дэмакратызацыі захаваецца. Акрамя таго, Еўрапарламент заклікаў беларускія ўлады жорстка прытрымлівацца міжнародных стандартаў бяспекі ў працэсе будаўніцтва новай АЭС. У дакуменце вітаецца пазіцыя беларускіх улад адносна пытання аб статусе Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Падтрымаўшы рашэнне часова аднавіць аздараўленчыя паездкі беларускіх дзяцей за мяжу, Еўрапарламент заклікаў чэшскае старшынства падпісаць з Беларуссю агульнаеўрапейскае пагадненне, якое дало б магчымасць беларускім дзецям выязджаць у краіны ЕС. Акрамя таго, структурам ЕС прапанавана распрацаваць шляхі для паляпшэння дзелавога клімату ў Беларусі, умоў для гандлю, інвестыцый, развіцця транспартных і энергетычных структур, а таксама для пашырэння падтрымкі грамадзянскай супольнасці. У сувязі з гэтым адзначаецца патэнцыял Еўрапейскага банка інвестыцый (ЕБІ) і інструментаў Еўрапейскай палітыкі суседства (ЕПС), паведамляе БЕЛТА.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |