ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSУ Гродна пры будаўніцтве знойдзеныя чалавечыя парэшткіПры правядзенні будаўнічых працаў у Гародні знайдзеныя чалавечыя парэшткі. Не выключана, што яны належаць вайскоўцам польскай арміі, якія абаранялі горад ад савецкай акупацыі ў верасні 1939 года. Парэшткі знойдзеныя на тэрыторыі былога тонкасуконнага камбіната, дзе бягучым часам ажыццяўляюцца працы па рэканструкцыі будынкаў. Плануецца, што неўзабаве тут будуць функцыянаваць новыя карпусы Гродзенскага універсітэта і забаўляльны цэнтар. Працы ажыццяўляе будаўніча-мантажны трэст №30. Менавіта супрацоўнікі гэтага прадпрыемства падчас земляных працаў і знайшлі парэшткі. Быў таксама знайдзены падземны ход, які па загаду кіраўніцтва працоўныя засыпалі. Чалавечыя парэшткі склалі ў 2 мяхі і супрацоўнікі міліцыі звезлі іх у невядомым накірунку. Па загаду кіраўніцтва прадпрыемства будаўнічыя працы не спыняліся, а факт знаходжання парэшткаў працоўныя пад пагрозай звальнення абавязаныя захоўваць у таямніцы. Краязнаўцы не выключаюць, што парэшткі належаць салдатам і афіцэрам войска польскага, якія ў верасні 1939 года баранілі Гродна ад бальшавіцкай навалы. Тым больш, што гэта далёка не першы выпадак, калі падчас будаўнічых працаў у гэтым мейсцы знаходзяць парэшткі. Мясцовыя ўлады не зацікаўленыя ў тым, каб выпадак набываў грамадскі рэзананс, тым больш , што ў наступным годзе будзе адзначацца 70-годдзе акупацыі Прынёмання савецкімі войскамі. Радыё Рацыя Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |