ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПікеты- упершыню за 9 годГродзенскі гарвыканкам дазволіў правядзенне пікетаў сябрам гродзенскай суполкі партыіі Беларускі Народны фронт Вадзіму Саранчукову і Сяргею Антусевічу з мэтай збору подпісаў у сваю падтрымку для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Упершыню за апошнія 9 гадоў мясцовыя ўлады задаволілі заяўку прадстаўнікоў апазыцыйнай партыі на правядзенне масавых мерапрыемстваў. Правядзенне пікетаў запланавана ў грамадскіх мейсцах горада, перадусім на рынках, прывакзальных плошчах і на пляцоўках каля буйных гандлёвых цэнтраў. 15 жніўня ўдзел у адным з пікетаў прыме Аляксандар Мілінкевіч. Лідэр руха “За свабоду” мае намер збіраць подпісы жыхароў горада ў падтрымку кіраўніка гродзенскай суполкі партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, які лічыць, што правядзеннне такіх мерапрыемстваў - вельмі эфектыўны спосаб працы з электаратам, паведамляе Радыё Рацыя Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |