ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНа гродненскім чыгуначным вакзале шукалі бомбуCупрацоўнікі гродненскай міліцыі ачапілі чыгуначную плошчу гродненскага вакзала. Паводле сведчанняў сведак, паміж кіёскамі знайшлі чырвоны пакунак, перавязаны стужкай, у ім, па меркаванню міліцыянтаў, могуць знаходзіцца выбуховыя рэчавы. Зараз з плошчы эвакуявалі ўсіх людзей, таксама эвакуявалі аўтамабілі, спынены рух транспарту. Прыехалі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных здарэннях, якія даследуюць пакет. А 20-й гадзіне рух грамадскага транспарту на прывакзальный плошчы гродненскага чыгуначнага вакзала аднавіўся. Супрацоўнікі піратэхнічнай службы даследвалі невядомы пакет, у якім аказаліся два пустых тэрмасы. Для ачаплення вакзала былі задзейнічаны каля 100 міліцыянтаў, прычым на месцы здарэння прысутнічаў начальнік Ленінскага РАУС, а таксама сапёры, хуткая дапамога. Але па паводзінах міліцыянтаў было зразумела, што гэты пакунак не ўяўляў вялікай небяспекі. Яны спакойна да гэтага ставіліся, усміхаліся, людзям тлумачылі, маўляў, у нас у краіне такая сітуацыя, шо кожная сумка, кожны пакет могуць выклікаць насцярогу. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |