ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSНовы Свет адкрыем 28-гаФотапленэр “Адкрый Новы Свет” распачнецца 28 чэрвеня ў памяшканні “Таварыства беларускай школы” аб 11 гадзіне. Краязнаўца Ян Лялевіч зробіць экскурс у гісторыю гарадзенскай фатаграфіі. Вы зможаце паглядзець на здымкі стогадовай даўніны, што рабіліся ў горадзе. Удзельнікам пленэру прапануецца экскурсія ў Новы Свет. Гісторык Андрэй Вашкевіч пакажа, дзе пачынаўся гэты гарадскі квартал, дзе рабіў свае першыя крокі маленькі Максім Багдановіч. Пасля кожны выбярэ для сябе найпрыгажэйшую вулачку і пачне здымкі. Усе ўдзельнікі пленэра адначасова будуць здымаць вуліцы квартала. Жанр здымка кожны выбірае сам: архітэктура, сцэнкі з жыцця жыхароў Новага Свету, рэпартаж, фотакалаж, фотакомікс. Нагадаем, што вынікі фотапленэра будуць выдадзеныя на CD, куды ўвойдуць выбраныя работы кожнага з ўдзельнікаў акцыі, агляд гісторыі фотаздымка ў Гродна, віртуальная карта Новага Свету. Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” азначае вашу згоду з правам арганізатараў выкарыстоўваць працы у рамках мерапрыемства з абавязковым пазначэннем аўтарства. Да выдання CD удзельнік абавязуецца не друкаваць свае здымкі ў СМІ, электронных дзённіках, іншых інфармацыйных рэсурсах. Працы прымаюцца ў фармаце jpeg, па малым баку не менш за 1000 пікселяў. Вага здымка - не болей за 3 Мб. Удзел у фотаакцыі “Адкрый Новы Свет” адкрыты, далучыцца можа кожны, дастаткова толькі паведаміць аб сваім жаданні на fotaplenerharodnia2008@gmail.com Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |