ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПрэзентацыя першага нумару Rocznika GrodzienskiegoСёння а шостай гадзіне ўвечары ў памяшканні кансулята РП адбылася прэзентацыя першага нумару гістарычна-культуральнага часопіса (штогодніка?) Rocznik Grodzienski. Ідэя выдання прыйшла недзе год таму. Цяжкасці былі адпачатку: хто будзе фінансаваць, хто апякаць, хто будзе друкавацца ў новым выданні. Але галоўны рэдактар і рухавік працэсу Войцех Шэўчак справіўся з усімі цяжкасцямі. Пры падтрымцы (маральнай, фінінсавай, арганізацыйнай і г.д.) Polska Macierz Szkolna, кансулята ў Гродна і г.д. кніга ўсё ж убачыла свет. Удзел у выданні кнігі прыняло шмат навукоўцаў і не толькі (кніга складаецца з некалькі раздзелаў: гістарычны, архівы, біяграфіі, мемуары, рэцэнзіі, альбом). Лепшым артыкулам у гэтым нумары быў названы артыкул Іны Валер’еўны Соркінай (выкладчыцы факультэта гісторыі і сацыялогіі) аб мястэчках гродзенскага павету ў 19 - пачатку 20 стагоддзяў. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў наступных нумарах жадаючых (публікацыя матэрыялаў, рэдактарская, дызайнерская праца, фінансавая і арганізацыйная дапамога: rocznikgrodzienski слімак wp.pl). Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |