ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКалі страцім Каложу?“Праз 18 месяцаў”, – адказваюць менскія “архітэктары”. Прапануем малюнкі існуючых праектаў “рэканструкцыі” Каложы разам з некаторымі развагамі на гэтую тэму… Беларусы, па-сутнасці, ўжо страцілі Нясвіжскі палац. Тое, чаго не зрабілі стагоддзі і войны, зрабіла некалькі ідыётаў з уладных кабінетаў і менска-нясвіжскіх СМУ. Дашчэнту разабрана амаль чацвёртая частка палаца. У іншых краінах людзі, адказныя за такое злачынства, уключаючы і вышэйшых чыноўнікаў мінкульта, ужо сёрбалі бы турэмную баланду, але толькі не ў нас. Усё скончылася незадаволенымі выказваннямі прэзідэнта і такім самым рэпартажам на тэлебачанні. Нешта падобнае адбываецца і ў Гародні. Горад пагрузіўся ў перадфестывальную істэрыю, якая з кожным новым фестывалем усё больш нагадвае спаборніцтва па тынкаванні фасадаў (заўважце “фасадаў”) дамоў. Сотні мільёнаў рублёў ідуць на фарбу, тынкоўку і шпаклёўку, а гандлёвыя абароты некаторых гарадзенскіх будаўнічых фірмаў (найбліжэйшых да ўладных структур) перавышаюць гандлёвыя абароты вытворчага аб’яднання “АЗОТ”. Ну што ж, мабыць толькі гэтага мы і вартыя. У сутарэннях Міністэрства культуры праект “рэканструкцыі” Каложы абмяркоўваецца ўжо даўно. Мы таксама напісалі аб гэтым яшчэ ў 2005 г. Зараз, здаецца, справа “рэканструкцыі” Каложы пачынае ўступаць у стадыю рэалізацыі. Рэалізаваны будзе праект падвязанымі да праваслаўнай ерархіі ў Менску архітэктарамі, накшталт Аляксандра Лаўрэцкага, якія за велізарныя грошы рашыліся выступіць у ролі Герастратаў. Прапануем вам два галоўныя праекты “рэканструкцыі” Каложы, якія абмяркоўваліся апошнім часам. І калі праект №1 не мае нічога агульнага з гістарычнай праўдай, то праект №2 цалкам заснаваны на гістарычных дапушчэннях і мае таксама мала агульнага з рэчаіснасцю. Што адбываецца сёння на гары пад Каложай – ніхто сказаць не можа, паколькі апошнія (і адзіныя) геолагаразведачныя работы на Каложскім плато праводзіліся ў 1935 годзе (!!!). Паколькі зарабіць на такога роду працах Саўчанка і К не могуць, то і разведкай стану глебаў пад Каложай ніхто займацца не збіраецца. У 2006 г. працаваў спецыяліст з геарадарам, які зандзіруе глебы перад пракладкай чыгуначных рэльсаў. Яго высновы, як не спецыяліста, ніяк нельга лічыць дакладнымі, аднак большасць даследчыкаў пагаджаюцца, што пад Каложай, па-першае, вельмі высокі ўзровень грунтовых водаў (па-сутнасці на глыбіні каля 2 метраў ужо пачынаецца вада). Па-другое, пад гарой інснуе вялікая пустэча, якая можа прывесці да разбурэння храма. Вялікая колькасць бетону, патрачаная на ўмацаванне схілу ў 2005-2006 г., як гавораць археолагі, пайшла невядома куды. Такім чынам сёння стаіць пытанне аб выратаванні Каложы, а не аб спробах да яе нешта дабудаваць. Пабудова цагляных сценак на невялікім земляным пятачку можа прывесці да трагічных наступстваў. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |