ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПершыя жыхары Гродзенскай вобласці атрымалі “карту паляка”Уладальнікамі “карты паляка” сталі восем жыхароў Гродзеншчыны. Пераважна гэта людзі сталага веку, якія ў свой час атрымалі вялікія тэрміны зняволення за тое, што належалі да Арміі Краёвай. 75-гадовы жыхар вёскі Гожа Эдмунд Лебедзь трапіў у лагер семнаццацігадовым юнаком, атрымаўшы артыкул , які прадугледжваў 25 гадоў зняволення. Пасля смерці Сталіна правёў 2 гады ў адным з лагераў Іркуцкай вобласці і быў вызвалены паводле амністыі. На яго думку, “карта паляка” перш за ўсё вялікая маральная падтрымка і афіцыйнае падцверджанне прыналежнасці да польскага народа. На сённяшні дзень пытанне “карты паляка” выклікае вялікі рэзананс сярод гродзенцаў. Але пакуль рэальную магчымасьць атрымаць яе маюць толькі ветэраны Арміі Краёвай і вязні сталінскіх лагераў. Як і ў якім фармаце будзе выдавацца “карта паляка” звычайным прадстаўнікам польскай меншасці ў перспектыве пакуль невядома, аб чым сведчыць абмежаваная колькасць інфармацыі, якая сыходзіць з консульства Польшчы ў Гродне. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |