ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗапрашаем на Гарадзенскае Купалле-2007!!!Пачатак 30 чэрвеня а 20.00 на беразе Нёмана блізу Гродна. Да месца правядзення Гарадзенскага Купалля-2007 лепей за ўсё дабрацца з прыпынку грамадскага транспарта “КБМ” (Камбінат будаўнічых матэрыялаў), канцавы прыпынак тралейбусаў №№ 2,8, прыпанак аўтобуса №10. На прыпынку з 16.00 да 19.00 будзе працаваць інфармацыйны пункт Купалля-2007, дзе вы зможаце атрымаць усю неабходную інфармацыю. Да месца правядзення Купалля-2007 пехатой ісці блізу 40 хв. У вясёлай кампаніі пры добрай размове час бяжыць незаўважна! Ад базы адпачынку “Купалінка” месца правядзення Купалля-2007 усяго толькі 1000 метраў па Нёмане! З 18.00 да 19.00 гасцей Купалля-2007 ад прыпынку “КБМ” будуць давозіць бусы. Адразу папярэджваем, што колькасць месцаў абмежаваная. І ўжо на месцы Купалля-2007 вас чакаюць спевы, сярэднявечная дуда, народныя строі, традыцыйныя купальскія гульбішчы, спусканне плытоў і вянкоў па Нёмане, і, натуральна, папараць-кветка!!!Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |