ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSРух “За свабоду” уручыць дыпломы “Трымаймася традыцыяў!” вэтэранам беларускага адраджэньняГарадзенскі Рух “За свабоду” адзначыць памятнымі дыплёмамі і каштоўнымі падарункамі вэтэранаў беларускага адраджэньня Горадні. Дыплёмы “Трымаймася традыцыяў!” за адданую працу ў справе захаваньня, адраджэньня і папулярызацыі традыцыйнай спадчыны Беларусі будуць уручаныя 30 чэрвеня ў Горадні падчас сьвяткаваньня Купальля. Гарадзенскі Рух За Свабоду адзначае, што: -“Трымаймася традыцыяў!” – гэта, найперш, грамадскае прызнаньне ролі канкрэтных людзей, гарадзенцаў, у справе адраджэньня нашай культурнай спадчыны, нашых традыцый. Гэта яшчэ і шчырая падзяка гэтым людзям. Многія з нас прыйшлі да Беларусі менавіта праз удзел у культурніцкіх народных імпрэзах, якія прыканцы 80-х і ў 90-я гады былі адметнасьцю нашага гораду. Ляўрэатамі “Трымаймася традыцый!” стануць стваральніца аматарскага хору беларускай духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” Вера Кунцэвіч, шматгадовы кіраўнік гарадзенскай арганізацыі БНФ “Адраджэнне” Кастусь Жынь, народны музыка Яўген Петрашэвіч, а таксама актыўныя ўдзельнікі гісторыка-культурніцкага клюбу “Паходня”: Аркадзь Жукоўскі і адзін са стваральнікаў клюбу Мікола Таранда.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |