ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSМілінкевіч на ГарадзеншчынеАляксандр Мілінкевіч распачынае паездкі па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Сустрэчы з актывістамі, жыхарамі гарадоў і мястэчак, абмеркаванне мясцовых праблем і агульнай сітуацыі ў краіне, а таксама далейшае стварэнне яшчэ больш разгалінаванай сеткі народнага Руху “За Свабоду”, стануць галоўнымі мэтамі паездкі па Беларусі.Візіт лідэра дэмакратычных сіл па Беларусі пачынаецца з Гродзеншчыны, дзе праходзіць кампанія “Абаронім Гародню”. - Як і падчас мінулай прэзідэнцкай кампаніі, я буду імкнуцца заехаць у кожны куток нашай Бацькаўшчыны, каб паразмаўляць з простымі людзьмі, даведацца пра іх турботы, іх штодзенныя праблемы і пастарацца іх ў будучым вырашыць, - адзначыў палітык. - Менавіта такія паездкі і сустрэчы з’яўляюцца адзінай магчымасцю даведацца пра рэальную сітуацыю, пра рэальнае становішча грамадзян ў нашай краіне. Гэта таксама спроба вырашыць існуючыя рэгіянальныя праблемы шляхам прыцягнення да іх увагі збоку простых жыхароў і міжнароднай грамадскасці. Прыкладам тут можа служыць грамадская кампанія ў абарону Гародні, якую распачаў і якой вельмі актыўна займаюся сумесна з іншымі грамадскімі і палітычнымі актывістамі Рух “За Свабоду”.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |