ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАфіцыйным гісторыкам забараняюць удзел у круглым стале ў ГроднаПрарэктар па вучэбнай і выхаваўчай працы і сацыяльным пытанням Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту Таццяна Бадзюкова папярэдзіла выкладчыкаў гісторыі аб немэтазгоднасці ўдзелу у круглым стале "Каму выгадна руйнаваць Горадню?" Пра гэта нам паведаміў сябар Рады руху "За Свабоду" Павел Мажэйка. Паводле ягоных звестак, зараз намеснік дэкана факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы даводзіць гэта распрараджэнне Таццяны Бадзюковай да выкладчыкаў і студэнтаў. Нагадаем, што сёння а 18-й у Гродна адбудзецца круглы стол на тэму "Каму выгадна руйнаваць Горадню?" Удзел у ім пацвердзілі каля 30 гісторыкаў, архітэктараў, юрыстаў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі горада і Беларусі, журналістаў. Ініцыятарамі круглага стала выступілі Беларускае гістарычнае таварыства, рэдакцыя часопіса "Гістарычны альманах" і Гродзенская гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай школы". Паводле прэс-службы гродзенскіх прыхільнікаў руху "За Свабоду", круглы стол абвешчаны адкрытым для ўсіх жыхароў Гродна і Беларусі, каму неабыякавы лёс гістарычнай спадчыны нашай краіны. Да ўдзелу ў паседжанні таксама запрошаныя дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы Эдмунд Ярмусік і галоўны архітэктар горада Уладзімір Анісімаў. Круглы стол мае стаць спробай дыялогу незалежнай грамадскасці і афіцыйных структур.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |