Замест квасу - піва
Толькі пасля заўвагі адной сям'і прадавачка спыніла гандаль. А датуль піва замест квасу прадавалася цягам трох гадзін – і ніхто не скардзіўся. Як распавялі ў аддзеле гандлю і грамадскага харчавання Гродзенскага гарвыканкаму, пераблыталі вадкасці, заліваўшы іх ў ёмістасці, на заводзе.