ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSБізнэсоўцы Гродна аплацяць візыт у Горад Шэймана, Невыгласа і ПраляскоўскагаНапярэдадні прыезда ў Гродна высокапастаўленых чыноўнікаў з Мінску адбылася сустрэча намесніка старшыні Гродзенскага выканкаму Валерыя Лявонава з прадстаўнікамі турыстычных фірмаў, якія працуюць у горадзе над Нёманам. Бізнесоўцаў папрасілі дапамагчы арганізаваць сустрэчу высокіх гасцей на адпаведным узроўні. У прыватнасці, кожнаму кіраўніку турыстычнай фірмы было прапанавана выдаткаваць па 100 тысяч наяўных беларускіх рублёў на арганізацыю сустрэчы ў сувязі з цяжкім фінансавым становішчам Гродзенскага гарвыканкама. Спасылка была на тое, што сродкі на такія мерапрыемствы не прадугледжаны гарадскім бюджэтам. Ніхто не адмовіўся. Адзін бізнесовец запытаў толькі пра тое, ці выдасць гарвыканкам квіток для справаздачы перад падатковай інспекцыяй, але пасля выразнага погляду ў адказ намесніка старшыні гарвыканкаму зразумеў, што не. Дэлегацыя ў складзе дзяржсакратара Савета бяспекі Віктара Шэймана, кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Генадзя Нявыгласа і начальніка яе галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Алега Пралескоўскага павінна правесці шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |