ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSГарадзенец змяніў рэкламную кампанію мабільнага аператара "БеСТ"Удзельнік гарадзенскага інтэрнэт-форуму пад нікам Serzhi угледзіў у роліку кампаніі "БеСТ" заклік да парушэння правілаў дарожнага руху.Serzhi не спыніўся на абмеркаванні рэкламнага кліпа, а пайшоў далей — напісаў лісты, дзе звярнуў увагу на агітацыю супраць выканання правілаў дарожнага руху, у Міністэрства інфармацыі, кампанію "БеСТ", ГУУС Мінгарвыканкама, на сайт "Белтэлекаму", Міністэрства гандлю, паведамляе Блог Гродна s13.Мінінфармацыі спаслалася на тое, што рэгуляванне рэкламы не ўваходзіць у кампетэнцыю міністэрства; ЗАТ "БеСТ" паведаміла, што ролік з’яўляецца мастацкай здымкай з элементамі відэамантажа; Мінгандлю ўстрымалася ад адказу.Зварот у ГУУС Мінгарвыканкаму перанакіравалі ва Упраўленне ДАІ МУС Беларусі. Адтуль Serzhi пісьмова адказалі, што ЗАТ "БеСТ" вынесена прадпісанне аб карэкціроўцы сцэнара роліка. "З 1 чэрвеня паказ відэароліка ажыццяўляецца ў скарочаным фармаце без дэманстрацыі сюжэтаў, негатыўна ўплываючых на свядомасць удзельнікаў дарожнага руху", — гаворыцца ў лісце за подпісам начальніка ўпраўлення Васіля Бульбянкова.Нагадаем, што ў роліку кампаніі "БеСТ" у падтрымку акцыі "Стань сваім" у аўтамабіль набіваюцца "свае" ў колькасці шасці чалавек і спрабуюць узяць яшчэ дваіх. Serzhi звярнуў увагу не толькі на гэта, а яшчэ і на тое, што ніхто з пасажыраў і нават кіроўца не карыстаюцца рамнямі бяспекі.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |