ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКаму выгодна руйнаваць Гародню?Круглы стол “Каму выгодна руйнаваць Гародню?” пройдзе ў Гродна 21 чэрвеня. Удзел у ім возьмуць больш за 30 гісторыкаў і архітэктараў, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі горада і Беларусі, журналісты. Арганізатары круглага стала, Беларускае гістарычнае таварыства, рэдакцыя часопіса “Гістарычны альманах” і Гродзенская гарадская арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Таварыства Беларускай Школы, заявілі аб тым, што ўдзел у круглым стале будзе адкрытым, кожны жыхар Гродна зможа ўзяцьудзел у абмеркаванні праблем, узнятых знішчэннем гістарычнай цэнтральнай часткі Гродна. Да ўдзелу ў круглым стале будуць таксама запрошаныя і афіцыйныя гісторыкі, у прыватнасці, Эдмунд Ярмусік, дэкан факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.Паводле словаў аднаго з ініцыятараў грамадскага круглага стала, доктара гістарычных навук Алеся Смалянчука, круглы стол ёсць спробай дыялогу незалежнай грамадскасці і афіцыйных структур:-Задача публічнага грамадскага абмеркавання – зафіксаваць і прадэманстраваць навуковай супольнасці і шырокай грамадскасці горада схаваную праўду сапраўдных мэтаў, распачатай уладамі гэтак званай рэканструкцыі гістарычнай часткі горада. Ёсць сведчанні таго, што гэтак званая рэканструкцыя з’яўляецца не больш чым расчысткай тэрыторыі ў цэнтры горада на продаж, іншымі словамі, гандаль зямлёй коштам руйнавання гістарычных будынкаў.Алесь Смалянчук, ад імя арганізатараў публічнага круглага стала, выказаў спадзяванне, што вынікамі, якія дасць круглы стол, зацікавяцца адпаведныя структуры.Круглы стол “Каму выгодна руйнаваць Гародню?” пачнецца 21 чэрвеня а 19.00 па адрасе: вул. Будзёнага, 48а (зала ва ўнутраным дворыку).Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |