У Гродне пачалі будаваць буйную аўтастаянку
Разлічаная на 710 машын, яна размесціцца ў паўднёвым прамысловым раёне горада. Плошча ўчастка на Індурскай шашы складае 2,6 гектара. У комплекс аўтастаянкі ўвойдуць будынак тэхнічнага абслугоўвання з мыйкай і шынамантажом, крама запчастак, кацельная, побытавыя памяшканні.