ЛЯВОН ВОЛЬСКІ Ў АБАРОНУ ГАРОДНІ
Знакаміты рок-музыка, лідэр гурта NRM Лявон Вольскі ў межах акцыі “Музыкі супраць разбурэння Гародні” дасць у Гародні акустычны канцэрт. Нагадаем, што ў акцыі “Музыкі супраць разбурэння Гародні” ўжо ўзялі ўдзел Віктар Шалкевіч і Кася Камоцкая. Канцэрт Лявона Вольскага пройдзе 9 чэрвеня, у 19.00, па адрэсе: Будзёнага 48а.