У Гродне будуць вырабляць “PALL MALL” і “LUCKY STRIKE”
На тытунёвай фабрыцы “Нёман” іх пачнуць выпускаць ужо ў чэрвені. Паводле памочніка дырэктара прадпрыемства Зміцера Чугая, адмыслова для гэтай вытворчасці ўсталявалі новую цыгарэтна-упакавальную машыну.Яна разлічана на 8 тысяч цыгарэт у хвіліну. Абсталяванне, па інфармацыі “Вечернего Гродно”, набылі за кошт сродкаў самой фабрыкі і “Брыціш-Амерыкан Табака Трэйдынг Компані”.