Удзельнікаў акцыі "Абаронім Горадню разам" затрымалі да яе пачатку
Маладыя людзі зьбіраліся пратэставаць супраць разбурэньня старых будынкаў у цэнтры Горадні. Іх адвезьлі ў пастарунак, праверылі дакумэнты і адпусьцілі.Яны сабраліся ля камяніцы на вуліцы Горкага. Гэта флігель канца ХVІІІ стагодзьдзя, які працягваюць разбураць. Удзельнікі акцыі пачалі фатаграфаваць рабочых. Адзін маладзён раздаваў мінакам “Гарадзенскую Свабоду” Неўзабаве пад’ехала міліцэйская машына. Восем чалавек даставілі ў пастарунак Ленінскага РАУС Горадні.