У Горадні затрымалі пяцёх маладзёвых актывістаў
Учора увечары моладзь на Старым мосьце цераз Нёман запаліла сьвечкі і разгарнула расьцяжку “Абарані свой горад!” Удзельнікаў акцыі затрымалі міліцыянты і даставілі ў Кастрычніцкі РАУС. Сярод затрыманых - маладафронтаўцы, што прыехалі зь Менску. Як паведамляе прэсавая служба моладзі БНФ, затрыманых пратрымалі ў пастарунку 2 гадзіны і адпусьцілі без складаньня пратаколу.