ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПрацяг справы СяргейчыкаДа адказнасці прыцягнуты 12 работнікаў пракуратуры Гродна за парушэнні ў ходзе расследавання справы А.Сяргейчыка Загадам генеральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча за несвоечасовае спыненне злачынных дзеянняў былога супрацоўніка міліцыі А.Сяргейчыка да строгай дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 12 пракурораў і следчых. У іх ліку пракурор Гродзенскай вобласці і два яго намеснікі. Міністру ўнутраных спраў накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, выяўленых у ходзе расследавання крымінальнай справы ў адносінах да Сяргейчыка, і прапанавана прыцягнуць шэраг супрацоўнікаў МУС да дысцыплінарнай адказнасці.Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у прэс-службе рэспубліканскай пракуратуры, сёння на калегіі пракуратуры Беларусі сярод самых важных пытанняў было разгледжана таксама пытанне эфектыўнасці расследавання крымінальных спраў аб наўмысных забойствах, па якіх не ўстаноўлены асобы, якія іх учынілі. З улікам выяўленых у ходзе расследавання крымінальнай справы прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, калегія дала прынцыповую ацэнку фактам бяздзейнасці, праяўлення непрафесіяналізму з боку работнікаў пракуратуры Гродзенскай вобласці, якія своечасова не спынілі злачынныя дзеянні А.Сяргейчыка. Было адзначана, што кіраўніцтвам пракуратуры вобласці не былі прыняты належныя меры па раскрыццю наўмысных забойстваў і іншых асабліва цяжкіх злачынстваў, не забяспечаны прынцыповы пракурорскі нагляд за дзейнасцю аператыўных службаў МУС.Пётр Міклашэвіч запатрабаваў узмацніць нагляд за расследаваннем крымінальных спраў аб цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынствах, своечасова і жорстка рэагаваць на факты прыняцця незаконных пацэсуальных рашэнняў, непрафесіяналізму і валакіты пры расследаванні крымінальных спраў.Як паведамлялася, Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь 22 мая агучаны прыгавор па расследаванай рэспубліканскай пракуратурай справе ў адносінах да былога супрацоўніка міліцыі А.Сяргейчыка, які на працягу доўгага часу ўчыняў цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы, у тым ліку наўмысныя забойствыБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |