ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSКіраўніком руху “За свабоду!” абраны Аляксандар МілінкевічНамесьнікамі кіраўніка сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч. Удзельнікі ўстаноўчага сходу абрала Раду з прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Сябра арганізацыйнага камітэту Павал Мажэйка паведаміў, што удзельнікі ўстаноўчага сходу пасьпелі прыняць статут і абраць кіроўныя органы руху “За Свабоду!” да таго, як у памяшканьне ўварваліся міліцыянты. Міліцыянты прызналіся: яны не чакалі, што зь першага разу ім не адчыняць дзьверы. Паводле словаў Мілінкевіча, удзельнікі ўстаноўчага сходу зразумелі, у чым справа і таму ад пачатку правялі галасаваньне, а пасьля адамкнулі дзьверы. Супрацоўнікі МУС паведамілі, што калі паступіць званок пра бомбу, сапёры прыедуць паўторна. Пакуль яны правяраюць іншыя памяшканьні будынка па Будзённага 48а. Міліцыянты паведамілі, што ўвесь будынак эвакуяваны. У суседніх пакоях месьціцца грамадзкая арганізацыя “Польска матеж школьна”. З раніцы там адбываліся іспыты па польскай мове. У гэтым жа будынку знаходзіцца Генэральнае консульства Рэспублікі Польшча. Міліцыянты папярэдзілі ўдзельнікаў устаноўчага сходу руху “За свабоду!”, што не даволяць ім болей сёньня зайсьці ў памяшканьне. Супрацоўнікі МУС патлумачылі, што пошук выбуховай прылады можа цягнуцца два дні. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |