ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSА.Мілінкевіч заклікае спыніць "рэканструкцыю" ГорадніПра гэта Аляксандар Мілінкевіч кажа ў адкрытым лісьце да старшыні Гарадзенскага гарвыканкаму Аляксандра Антоненкі. — Прашу Вас спыніць рэалізацыю распачатай "рэканструкцыі" старога гораду. Я гатовы прыняць актыўны ўдзел у распрацоўцы сучаснай праграмы адраджэньня гістарычнай часткі Горадні й праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, — адзначае палітык. — У мяне ёсьць магчымасьць далучыць да гэтай працы лепшых экспэртаў і рэстаўратараў Эўропы. Прапаноўваю супрацоўніцтва на карысьць любімага гораду. Мілінкевіч нагадвае, што "наш горад адзіны ў Беларусі захаваў вялікую частку гістарычнай забудовы". — Каштоўнасьцю зьяўляецца ўвесь комплекс старога гораду, а ня толькі асобныя помнікі архітэктуры, — кажа ён. — Сёньня ў нас ёсьць добры шанец унесьці Горадню ў сьпіс гарадоў культурнай і гістарычнай спадчыны ЮНЭСКА. Пасьля правядзеньня "рэканструкцыі" такая магчымасьць практычна зьнікне. Ляўрэат прэміі імя Сахарава падкрэсьлівае, што архітэктурным помнікам Горадні патрэбная не рэканструкцыя, а рэстаўрацыя. — У дачыненьні да нашага старога гораду варта выкарыстаць ня тэрмін "рэканструкцыя" (перабудова), а рэстаўрацыя. Мяне перапаўняе боль магчымай страты сымбалю Горадні — Каложскай царквы ХII стагодзьдзя, — піша ў лісьце палітык. — Будзе злачынствам яе "рэканструкцыя", храму неабходна навуковая рэстаўрацыя. Спроба адбудаваць разбураную часам ягоную частку ў выглядзе муляжа зь імітацыяй старажытных муроў фактычна зьнішчыць унікальны помнік беларускай архітэктуры. Каложа патрабуе "празрыстай рэстаўрацыі": адноўленая сьцяна павінна па структуры й матэрыялу адрозьнівацца ад існуючай. Толькі ў гэтым выпадку царква захавае статус помніка эўрапейскага значэньня. Аляксандар Мілінкевіч зьвяртае ўвагу старшыні гарвыканкаму на ацэнку ягонай дзейнасьці нашчадкамі. — Аляксандар Ільліч, час, гісторыя, нашчадкі дадуць ацэнку Вашай дзейнасьці на пасадзе старшыні Гарадзенскага гарадзкога выканаўчага камітэту, — папярэджвае Мілінкевіч. — Я шчыра не хачу, каб Вы ўвайшлі ў гісторыю Горадні як мэр-разбуральнік. Няма нічога горш славы Герастрата. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |