ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАптэкары заплацяць за ільготы
Калі супрацоўнік аптэкі выдаў паводле безаплатнага рэцэпта замежны лекавы прэпарат, а яго “беларускі аналаг” знаходзіўся на аптэчным складзе, ён павінен пагасіць розніцу паміж коштамі з уласнай кішэні. Такім выплатам, згодна з пастановай камітэту дзяржкантролю па гарадзенскай вобласьці, падлягаюць рэцэпты бягучага і мінулага гадоў. Гарадзенскія аптэкары ў сваёй дзейнасьці кіраваліся пастановай міністэрства аховы здароўя, у якой гаворыцца, што лекары ў рэкамендацыйным парадку павінны прызначаць у якасьці безаплатных лекі толькі беларускай вытворчасьці ці тыя, якія выйгралі тэндэры як самыя танныя. Беларускія лекі не карыстаюцца вялікім попытам у сувязі з нізкай якасьцю, што ў свой час выклікае ў хворых непажаданыя пабочныя ўздзеянні. Замежныя лекі можна выпісваць толькі на падставе рашэння кансіліюма. Калі пацыент звяртаўся ў медычную ўстанову з безаплатным рэцэптам, а ў аптэцы беларускіх ці танных лекаў не было, ён атрымліваў замежны аналаг. Пры гэтым аптэкары кіраваліся нормамі медычнай этыкі і фактычна ратавалі для многіх хворых людзей жыццё. Супрацоўнікаў дзяржкантролю нормы медычнай этыкі хвалююць менш за ўсё, таму кожны гарадзенскі аптэкар, які не здрадзіў клятве Гіпакрата, павінен заплаціць дзяржаве пэўную суму грошай, негледзячы на тое, што рашэнне міністэрства аховы здароўя носіць рэкамендацыйны характар. Супрацоўнікі камітэта дзяржкантролю па Гарадзенскай вобласьці фактычна спрабуюць перакласьці абавязкі дзяржавы па безаплатнаму медычнаму абслугоўванню насельніцтва на плечы фармацэўтаў, якія павінны заплаціць за лячэнне людзей. Заробкі аптэкараў складаюць у сярэднім 200 даляраў і не дазваляюць займацца дабрачыннасьцю. Але кантралюючыя органы такія абставіны мала цікавяць. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |