ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПлаціць прыйдзецца і за гэтаНа пад’ездах жылых дамоў Гародні з’явіліся аб’явы , у якіх гаворыцца аб тым, што з пачатку траўня жахары за свае грошы будуць рамантаваць сапсаваныя ліфты. Прычым, рамонтныя працы будуць праводзіцца толькі пасьля таго, як неабходная сума грошай будзе пералічана на рахункі прадпрыемства “Гродналіфт”. Пакуль фінансавыя сродкі не трапяць на рахункі прадпрыемства, жыхарам шматпавярховых дамоў прыйдзецца хадзіць пехам. Тым часам, прадпрыемства “Гродналіфт” амаль у два разы павялічыла аплаты за тэхнічнае абслугоўванне абсталявання. Усе гэтыя захады робяцца па адной простай прычыне – адсутнасьці сродкаў у прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі Гарадзенскай вобласьці. Што датычыць самаго прадпрыемства “Гродналіфт”, то сродкі на сваю дзейнасьць яно атрымоўвае па выніках працы.Але упраўленне жыллёва – камунальнай гаспадаркі мае на сённяшні дзень вялікія запазычаннасьці перад супрацоўнікамі службы эксплуатацыі ліфтоў, якія немажліва спагнаць. Таму ўвядзенне платнай паслугі на рамонт сапсаванага абсталявання кіраўніцтву “Гродналіфт” падаецца тым выйсьцем, якое часткова ўратуе прадпрыемства ад вымывання абаротных сродкаў, без якіх немагчыма прыбытковая дзейнасьць. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |