ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДзень сапраўднай КанстытуцыіНепрызнаваны беларускімі ўладамі звёнзак палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс традыцыйна адзначае сьвята 3 траўня. Сёння а шостай гадзіне вечара ў Бернардынскім касьцеле адбылася імша, якую замовілі з нагоды агульнанацыянальнага польскага сьвята. Пасьля імшы запланаваны святочны канцэрт, у якім прымуць удзел дзіцячыя калектывы з Гарадзенскага раёна і Шчучына, а таксама хор “Глос з-над Немна”. Ва ўрачыстасьцях прымуць удзел сябры апазыцыйнай арганізацыі, а таксама прадстаўнікі Генеральнага консульства Польшчы ў Гародні, якія на працягу 2 апошніх гадоў актыўна падтрымліваюць Анжаліку Борыс і яе паплечнікаў. Праўладны саюз палякаў на Беларусі, якім кіруе Юзэф Лучнік ніякіх мерапрыемстваў з нагоды Дня канстытуцыі не плануе. Такія сьвяты беларускія ўлады не прызнаюць, таму і кіраўніцтва арганізацыі, якое цалкам падпарадкоўваецца загадам аблвыканкама, не можа ўзяць на сябе адказнасьць і правясьці фактычна забароненае мерапрыемства. Мінулагодні Дзень Канстытуцыі ў Гародні прайшоў пад пільным вокам супрацоўнікаў камітэту дзяржаўнай бясьпекі, якія прысутнічалі на імшы ў касьцеле, а пасьля заканчэння Богаслужэння здымалі на відэа ўсіх прысутных. Не выключана, што нашчадкі жалезнага Фелікса і сёння прыйдуць да муроў каталіцкай сьвятыні дзеля відэапалявання за тымі тварамі, якія складаюць адмысловую калекцыю ў архівах камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |