ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЦі ажыве Аўгустоўскі канал?На працягу трох травеньскіх дзён 70 турыстаў з Польшчы і Беларусі мелі магчымасьць праплыць па Аўгустоўскаму каналу і рацэ Нёман. Частку воднага шляху байдарачнікі прайшлі па тэрыторыі Польшчы, а 25 кіламетраў па тэрыторыі беларускай часткі канала. Польскія і беларускія турысты мелі мажлівасьць прайсьці спрошчаны памежны кантроль на пункце пропуску “Лясная”. Гэтаму паспрыялі як улады Гарадзенскай вобласьці, так і кіраўніцтва Гарадзенскага памежнага атрада. Што датычыць памежнага кантролю з польскага боку, то ў суседняй краіны ёсьць вялікае жаданне распачаць сапраўды плённую працу ў галіне памежнага турызму, таму ніякіх праблем з пераходам мяжы ў ўдзельнікаў вандроўкі не было. Упершыню пасля рэканструкцыі байдарачнікі прайшлі шэраг шлюзаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі і па водгуках турыстаў атрымалі задавальненне якасьцю гідратэхнічных збудаванняў. У плённым выкарыстанні Аўгустоўскага канала зацікаўлены як беларускія, так і польскія аматары воднага адпачынку. Але памежныя праблемы перашкаджаюць ажыццяўляць шэраг цікавых турыстычных праектаў, якія прапануюцца польскім бокам. Таму цяпер кіраўніцтва гарадзенскай вобласьці прапрацоўвае мажлівасьці стацыянарнай працы памежных пераходаў, што павінна паспрыяць прыцягненню замежных турыстаў і актывізацыі турыстычнага жыцця Аўгустоўскага канала. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |