ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСтыхійная акцыя побач з сынагогай у ГародніЯкраз перад пачаткам акцыі да людзей, што сабраліся, пад’ехаў старшыня гарвыканкаму Аляксандар Антоненка. Ён патлумачыў, што ніякай дарогі будаваць не плянуюць. Словы чыноўніка пацьвердзіў і інжынэр, які ў гэты час назіраў за працай бульдозэра. Ён таксама патлумачыў, што схіл гары падсыпаюць, паколькі вада яго вымыла. Аднак моладзевыя актывісты не паверылі старшыню гарвыканкаму й інжынэру. Рэканструкцыя старой часткі Гародні адбываецца ў закрытым рэжыме, працаў не абмяркоўваюць у СМІ — як вынік, пацярпела шмат помнікаў архітэктуры, некаторыя цалкам разбурылі. Адзін з моладзевых актывістаў, Валеры Руселік, спрабаваў стаць на шляху трактара, але міліцыянты яго адцягнулі. Чатырох чалавек затрымалі, каб правесьці прафіляктычную гутарку. Сярод затрыманых гісторыкі Алесь Смалянчук, Юры Гардзееў, дзьве школьніцы — Вольга Смалянчук і Вольга Літвіненка Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |