Новы тэлеканал
Гарадзенскія ўлады абвесьцілі пра стварэнне новага тэлеканала ў сярэдзіне лютага бягучага года. Да гэтага часу вяліся тэхнічныя працы і падбор персаналу для тэлеканала з ліку студэнтаў факультэта журналістыкі. Прычым, з вялікай колькасьці жадаючых паспрабаваць свае сілы на тэлебачанні, адмысловая камісія на чале з кіраўніком аддзела ідэалогіі гарадзенскага гарвыканкама Сяргеем Дубаўцом выбрала тых студэнтаў, якія найбольш лаяльна ставяцца да існуючай улады і абавязкова з’яўляюцца сябрамі беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
На дадзены момант тэлеканал анансіраваў 5 перадач, сярод якіх 15-хвілінны выпуск навінаў, праграма для моладзі, а таксама цыкл перадач пра людзей , якія жывуць у Гародні. Кожны дзень новы тэлеканал прапануе гледачам некалькі мастацкіх фільмаў, сярод якіх перавагу утрымліваюць так званыя “мыльныя оперы”.
Трансляцыя тэлеканала будзе ажыццяўляцца па каблявых сетках фірмы “Гарант”, якую ўлады прымусілі на альтруістычных пачатках усебакова садзейнічаць новаму тэлебачанню. Тэлеканал “Наш горад” будзе цалкам фінансавацца з гарадзенскага бюджэта. Акрамя гэтага, фірма “Гарант” прапануе ўсім жадаючым размяшчаць рэкляму па досьць сьціплых коштах: за аднахвілінны відэаролік прыйдзецца заплаціць усяго 9 тысяч беларускіх рублёў.
Тэлевяшчанне будзе ажыццяўляцца ў вячэрні час на працягу 3 гадзін, прычым дзьве траціны часу зоймуць шматсерыйныя фільмы. У выпадку, калі фінансаванне будзе ажыццяўляцца згодна з абвешчанымі планамі,гарадзенскія тэлевізіёншчыкі плануюць паступова пашыраць фармат вяшчання, надаючы перавагу аўтарскім праграмам.