ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЛетнія кафэ пад кантролемМалая колькасць мейсцаў пад парасонамі тлумачыцца тым, што ўпраўленне гандлю і грамадскага харчавання істотна ўзмацніла патрабаванні да вулічных кафэ. З гэтага года жадаючыя адчыніць прадпрыемства дробнага гандлю павінны прадставіць у гарвыканкам фотаздымак кафэ з абсталяваннем. Неабходным этапам да адкрыцця стала ўзгадненне працы з упраўленнем архітэктуры і санстанцыяй. Асобую ўвагу улады надаюць знешнему выгляду павільёнаў. Усе гэтыя захады робяцца дзеля таго, каб перашкодзіць прыватным прадпрымальнікам займацца гандлёвай дзейнасьцю на вуліцах. З шасьці прадпрыемстваў, якім дазволілі працаваць на паветры, 5 належыць дзржаве. У сувязі з адсутнасьцю канкурэнцыі ў Гародні істотна не хапае харчовых кропак, дзе можна хутка і якасна перакусіць. Гарадзенскі гарвыканкам мае непасрэднае дачыненне і да асартыменту тых харчовых тавараў, якія прапануюцца насельніцтву. Згодна з загадам чынавенства, усе летнія кафэ на 90 адсоткаў павінны прадаваць толькі прадукцыю айчыннай вытворчасьці. Прычым, кожнаму прадпрыемству даведзены пералік тых вытворцаў, у якіх пажадана купляць той ці іншы тавар. Кіраўніцтва горада вырашыла, што ўсе установы павінны адрознівацца адна ад другой. Гэта значыць, што калі адмысловая камісія установіць факт падобнасьці, на прадпрыемствы будуць накладацца вялізарныя штрафы. У сувязі з адсутнасьцю дастатковай колькасьці летніх кафэ і рэстаранаў, у Гародні актуальна паўстае на першы погляд простае пытанне “Дзе выпіць піва”. Моладзь горада для гэтых мэтаў абірае цэнтральны парк, а таксама пляцы і вуліцы, дзе ніхто пакуль не забараняе піць ячменны напой з бутэляк, у сувязі з чым па вечарах горад пераўтвараецца ў вялікую сьметніцу, якую шматлікія дворнікі прыбіраюць толькі зранку. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |