ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАбаронім ГароднюПаводле рашэння гарадзенскіх уладаў, ухваленага Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, у бліжэйшы час у гістарычнай частцы горада плануецца зруйнаваць больш сямідзесяці будынкаў , якія ўяўляюць гістарычную каштоўнасьць. Пабудаваныя ў 18-пачатку 20 стагоддзяў, дамы перашкаджаюць мясцовым уладам будаваць у цэнтры Гародні шматпавярховікі і офісныя памяшканні, што на думку актывістаў руху “За свабоду” і стала першапрычынай іх знішчэння. Ініцыятары збору подпісаў лічаць, што такім чынам гарадзенскія ўлады парушаюць беларускае заканадаўства. У прыватнасьці, на думку падпісантаў, парушаны Закон краіны “Аб ахове гісторыка – культурнай спадчыны” , а таксама генерельны план развіцця Гародні, падпісаны прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнка. З вясны 2005 года, моманту, калі пачалася так званая “рэканструкцыя” Гародні, горад страціў больш за 20 непаўтаральных будынкаў, якія ўяўлялі гістарычна-культурную каштоўнасьць. За гэты час поўнасьцю знішчана гістарычная планіроўка цэнтральнага пляцу, а разам з ёй і культурныя пласты 14-19 стагоддзяў. Да ініцыятывы прадстаўнікоў руху “За свабоду” далучыліся шэраг палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў , якія дзейнічаюць на тэрыторыі Гарадзенскай вобласьці. Неабыякавыя гарадзенцы патрабуюць ад абласной пракуратуры спыніць чыноўнікаў – вандалаў і правесьці праверку іх дзейнасьці згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |