ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЛенін зойме сваё мейсцаГод таму помнік Леніну дэмантавалі ў сувязі з яго аварыйным станам. Лідскія ўлады статую адрамантавалі і збіраюцца паставіць яе на былое мейсца – цэнтральны пляц горада. Архітэктар Лідскага раёну, які падпісаў загад аб дэмантажы помніка, неўзабаве быў звольнены са сваёй пасады. Жыхары Ліды мяркавалі, што помнік Леніну знік з іх горада назаўсёды. Калі высветлілася, што статую збіраюцца вяртаць, стыхійна узнікла грамадская ініцыятыва і людзі пачалі збіраць подпісы пад зваротам да кіраўніцтва раёну з прапановай не ўсталёўваць помнік на цэнтральным пляцы. Аднак, думкі жыхароў раённага цэнтра не былі пачуты ўладай, якая прыняла рашэнне вярнуць жалезнага Ільіча на мейсца. Да гэтага часу кіраўніцтва Лідскага раёна не звяртае ніякай увагі і на прапановы грамадзян усталяваць у горадзе помнік князю Гедэміну – заснавальніку Ліды. У старшыні райвыканкама Андрэя Худыка ў кабінеце стаіць нават бронзавая мадэль помніка. Але, як заўсёды, чынавенства не можа зрэалізаваць прапановы грамадства ў сувязі з тым, што адсутнічаюць сродкі. Сваю дапамогу па усталяванню помніка прапанавала і мясцовая літоўская дыяспара, але прапанова не была прынята чынавенствам. Грамадзянам патлумачылі, што ўсталяванне помніка князю Гедэміну – не месцячковая справа, таму што праект павінен быць зацверджаны на міжнародным або рэспубліканскім конкурсе. Такім чынам, лідчане хутка будуць мець мажлівасьць зноў бачыць адлітага ў жалезе правадыра пралетарыята, а бронзавага заснавальніка роднага горада князя Гедэміна ці давядзецца калі небудзь убачыць пакуль ніхто не ведае. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |