ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЧарговы канфіскатГрамадзянін Беларусі спрабаваў увезці на тэрыторыю краіны 330 кілаграмаў мясных вырабаў, у той час, як паводле заканадаўства дазваляецца толькі 5, прычым гэта не павінна быць сырое мяса, а толькі прадукты перапрацоўкі. Памежнікі выявілі, што мяса было прымацавана да днішча самахода і папярэдне ацанілі кошт канфіскаваных прадуктаў харчавання на суму ў 750 даляраў. Акрамя гэтага, у грамадзяніна, які спрабаваў пазазаконна ўвезці на тэрыторыю Беларусі мясныя вырабы, канфіскаваны і аўтамабіль, які ацанілі ў 3 тысячы даляраў. На самога парушальніка склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, і цяпер Гарадзенскі раённы суд павінен высветліць лёс затрыманага мяса і самахода, хаця сам парушальнік заканадаўства добра разумее што і мяса, і самаход будуць рашэннем суда канфіскаваны на карысьць дзяржавы. Справа ў тым, што практыка такіх выпадкаў яскрава сведчыць: ні адзін самаход не вярнуўся да сваіх уладальнікаў пасьля таго, як вока на яго паклалі мытныя ці памежныя структуры. Што датычыць нелегальнага ўвозу польскага мяса, то яно карыстаецца вялікім попытам у жыхароў Гародні менавіта таму, што па сваіх якасных паказчыках на парадак перавышае мясцовыя мясныя вырабы і пры гэтым каштуе ў 2 разы танней. Гарадзенскія спажыўцы купляюць мясныя вырабы польскай вытворчасьці па такіх жа коштах як у крамах, бо добра ведаюць , што якасьць і смак прадуктаў непараўнальныя. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |