ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSХачу кватэру
Сітуацыя нечакана змянілася ў сувязі з тым, што гарадзенскім жыллёва – будаўнічым прадпрыемствам забаранілі браць грошы ў грамадзян на будаўніцтва жылых дамоў, а замест гэтага прапанавалі спачатку будаваць жытло за свае сродкі, а потым прадаваць насельніцтву. Зразумела, што такіх сродкаў у будаўнічых прадпрыемстваў няма, таму яны вымушаны звяртацца ў банкі дзеля атрымання крэдытаў. Пабудаванае з дапамогай крэдытаў жытло значна вырасьце ў коштах, бо для прадпрыемстваў банкі выдаюць крэдыты пад вельмі вялікія адсоткі. Цяперашнім часам гарадзенскія будаўнічыя прадпрыемствы не ажыццяўляюць продаж кватэраў, а займаюцца тым, што пралічваюць новыя кошты жытла. Ні “Гроднажылбуд”, ні “Гроднапрамбуд” не праводзяць новыя забудовы. Пакуль што прадпрыемствы працуюць над завяршэннем пачатага будаўніцтва, а цягам некалькіх бліжэйшых месяцаў ніякіх заяў ад насельніцтва прымаць не будуць. У сувязі з тым, што адчуваецца значны дэфіцыт на жытло, у Гародні за апошнія тыдні кошты на кватэры на другасным рынку падняліся амаль на 600 даляраў. Гаспадары, якія здавалі кватэры ўнаём паднялі кошты ў два разы, што вымусіла многіх наймальнікаў з’ехаць ці абмежаваць свае спажывецкія патрабаванні. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |