ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСпартоўцы-дзецям
Грошы і падарункі прадстаўнікам сацыяльных установаў уручалі зоркі сусветных спартовых арэнаў, у прыватнасьці, чэмпіёнка Еўропы па лёгкай атлетыцы Алеся Турава і чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы Натальля Сафроннікава. У межах акцыі “Спартоўцы - дзецям” прайшоў і раённы конкурс “Пісьмо любімаму спартоўцу”, пераможцам якога на сцэне скідэльскага дома культуры ўручылі узнагароды зоркі беларускага спорту. Дабрачынная акцыя праводзіцца з 2000 года па ініцыятыве дэпутата палаты прадстаўнікоў Івана Семянені. За гэтыя гады ў ёй прынялі ўдзел больш за 400 спартоўцаў, сярод якіх 14 алімпійскіх чэмпіёнаў. С цягам часу акцыю пачалі выкарыстоўваць у сваіх прапагандысцкіх мэтах такія арганізацыі як БРСМ і грамадскае аб’яднанне “Белая Русь”, якія , па вялікаму рахунку , не маюць дачынення да арганізацыі і правядзення мерапрыемства. Не стаў выключэннем і Скідэль, дзе маладыя камсамольцы і прадстаўнікі “Белай Русі” піярылі сябе што ёсьць моцы, ствараючы ў прысутных памылковае ўражанне аб тым, хто з’яўляецца сапраўдным арганізатарам і натхняльнікам дабрачыннай акцыі “Спартоўцы - дзецям”. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |