ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSВыключэнне з правілаўСупрацоўнікі падатковай інспекцыі абвінавачвалі жанчыну у тым, што яна прыцягнула да працы больш за трох чалавек. Згодна з прэзыдэнцкім указам № 285 індывідуальныя прадпрымальнікі могуць карыстацца паслугамі не больш чым траіх працоўных. У выпадку з Фаінай Гаральскай супрацоўнікі падатковай інспекцыі Карэлічскага раёна выявілі, што ў транспартных накладных на дастаўку тавара фігуруюць прозвішчы вадзіцелей, якія у прадпрымальніцы не працуюць. Як высветлілася падчас судовага працэса, Фаіна Гаральская мае дамову на аказанне транспартных паслуг прыватнай фірмай, чые вадзіцелі і ажыццяўлялі перавозкі. Такая дзейнасьць не забаронена беларускім заканадаўствам, таму суд не знайшоў ніякіх парушэнняў. Больш таго, згодна з працоўным кодэксам, кожны работнік павінен мець працоўную дамову з тым наймальнікам, у якога працуе. Такія дамовы суду прадаставілі вадзіцелі, і як высветлілася, працоўныя адносіны яны ажыццяўлялі не з прадпрымальніцай Фаінай Гаральскай, а з іншым наймальнікам. Прадстаўнікі падатковай інспекцыі павінны былі абгрунтаваць свае абвінавачванні перад судом, але яны гэтага не зрабілі. Як не зрабілі і дасканальны разлік сумы, якая заяўлялася да канфіскацыі. На думку падаткавікоў , суд павінен быў спагнаць з Фаіны Гаральскай 1 мільён еўра. Але на якой падставе – засталося таямніцай. У выніку Гаспадарчы суд Гарадзенскай вобласьці прыняў рашэнне вытворчасьць па справе спыніць, адмовіўшы прадстаўнікам падатковай інспекцыі ў сувязі з тым, што яны не здолелі даказаць віноўнасьць індывідуальнага прадпрымальніка Фаіны Гаральскай. Такія самыя абвінавачванні былі прад’яўлены ў свой час ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу, у выніку чаго бізнэсовец адбывае тэрмін зняволення.Аднак, як паказаў гарадзенскі суд, з любога правіла бываюць выключэнні. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |