ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSДаеш сваю фітагарбату!Да гэтай пары фітагарбаты Беларусь імпартавала з Расеі, Украіны і ў невялікай колькасьці з Польшчы.Але ў межах праграмы імпартазамяшчэння карысны прадукт на аснове беларускіх траў будзе вырабляцца ў Гародні. На бягучы год запланавана вырабіць 2 мільёны пакункаў з травамі, для чаго будзе выкарыстана звыш 60 тон высушаных пладоў, сямян і раслін. Большасьць траў перабіраецца і фасуецца ўручную, бо толькі так мажліва выключыць пападанне смецця . Напрыклад, льняное семя дадаткова прапускаюць праз адмысловае сіта, у выніку чаго да пакупніка прыходзіць прадукт пэўных памераў. Вытворчыя цахі прадпрыемства цалкам недасяжныя для пабочных асобаў, а кантроль за прадукцыяй ажыццяўляецца як на ўваходзе, так і на выхадзе. Правяраецца паміж іншым сапраўднасьць сыравіны і утрыманне ў ёй радыёнуклідаў, таксічных элементаў і цяжкіх металаў. Для вытворчасьці фітагарбаты прадпрыемства “Біятэст” выкарыстоўвае ў асноўным айчынную сыравіну. У прыватнасьці, рамонку, календулу , пустырнік і валер’яну прывозяць з гаспадаркі “Вялікае Мажэйкава”, што знаходзіцца непадалёку ад Гародні. Недахоп патрэбных для вытворчасьці траў кампенсуюць закупкамі ў Польшчы і на Украіне.Але ў гэтым годзе ўводзіцца дзяржаўная сертыфікацыя пастаўшчыкоў, у сувязі з чым гарадзенскія фітавытворцы з занепакоеннасьцю глядзяць у будучыню. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |