ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSЗ чаго пякуць хлеб у СлонімеПрадстаўнікі кантралюючых органаў выявілі вялікую колькасьць няўлічанай сыравіны, якую слонімскія хлебапёкі недадавалі у тарты і булкі. Прычым, маштабы крадзяжоў на прадпрыемстве здзівілі нават супрацоўнікаў камітэту дзяржкантролю, якія многае бачылі за сваё жыццё. Партыя колькасьцю васьмідзесяці кілаграмаў мукі, дваццаці – маргарыну і шакалада была гатова да вынасу з прадпрыемства. І як высветлілася, гэта не адзіночны выпадак. Тэхнолагі тыднямі эканомілі на якасьці гатовай прадукцыі, каб сабраць неўлічаныя лішкі. Хлебапёкі распрацавалі свой рэцэпт тартоў, у выніку чаго яны утрымлівалі толькі палову такіх інгрыдыентаў, як шакалад, цукер і маргарын. Кантралёры выявілі, што частку з’эканомленай прадукцыі аматары лёгкай нажывы прадавалі гандлярам на гарадскім рынку, а частку ужывалі для вырабу неўлічанай прадукцыі, якая потым нелегальна вывозілася з прадпрыемства і з’яўлялася у мясцовых крамах. Махінацыі з яйкамі дазвалялі эканоміць да пяці латкоў штодзённа, у выніку чаго якасьць хлебабулачных вырабаў не адпавядала кошту. Досьць складана ў такой сітуацыі падлічыць эканамічныя страты, бо ніхто не ведае, колькі часу працягваліся махінацыі. Відавочна адно – жыхары Слонімскага раёна не атрымлівалі тое, за што плацілі грошы. Па выніках праверкі чатыры асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці і зволены з прадпрыемства. Кантыдарскі цэх у поўным складзе аштрафаваны. Выйшаў сухім з вады дырэктар прадпрыемства Алег Лакцюўын, які нічога не ведаў пра шматлікія парушэнні, у сувязі з чым не панёс ніякай адказнасьці. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |