ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSПрысуд дэзэрціруПадчас правядзення папярэдняга следства Менскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратурай высветлілася, што абвінавачаны, які знаходзіўся ў нарадзе па ахове дзяржаўнай мяжы Беларусі пакінуў мейсца вайсковай службы, скраўшы пры гэтым аўтамат Калашнікава і баявыя патроны. У выніку аператыўна – пашуковых мерапрыемстваў дэзэртыр быў затрыманы ваеннаслужачымі памежных войскаў і супрацоўнікамі праваахоўных органаў у хляве на ускрайку адной з вёсак Гарадзенскага раёна, у непасрэднай блізі ад беларуска – польскай мяжы. Пры затрыманні ён не выказаў ніякага супраціву, а падчас следства патлумачыў, што дадзены ўчынак здзейсніў у сувязі з тым, што на працягу службы адчуваў прадузятыя адносіны да сябе з боку старэйшых служачых і афіцэраў. Ваенны пракурор па наглядзе за выконваннем заканадаўства на Дзяржаўнай мяжы і ў памежных войсках па выніках раследавання крымінальнай справы вынес дысцыплінарнае пакаранне камандзіру авйскавой часткі і яго намеснікам, а таксама прадпісанне аб устараненні недахопаў, якія садзейнічалі здзяйсненню дадзенага злачынства. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |