ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSАнтэны прыйдзецца зняцьЯк тлумачаць прадстаўнікі камунальнай гаспадаркі Лідчыны, спадарожнікавыя антэны павінны быць зліквідаваны ў сувязі з тым, што такія патрабаванні ўтрымліваюцца ў дзяржаўных правілах карыстання жылымі памяшканнямі , распрацаваных адпаведным міністэрствам. Акрамя гэтых патрабаванняў, новы адміністрацыйны кодэкс прадугледжвае пакаранне за самавольнае пераабсталяванне балконаў, лоджый і іншых архітэктурных і канструкцыйных элементаў фасадаў жылых дамоў у памеры ад двух да пятнаццаці базавых велічынь. Улічваючы, што базавая велічыня сёння параўнальна 31 тысячы рублёў, максімальны штраф, які можна атрымаць за непадпарадкаванне патрабаванням складае 225 даляраў. Бягучым часам камунальныя службы Лідскага раёна высвятляюць тых жыхароў, якія маюць у сваім карыстанні спадарожнікавыя антэны і высылаюць лісты з прапановай зняць талеркі. У выпадку, калі чалавек адмовіцца падпарадкоўвацца патрабаванням улады, да яго будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Жыхары Ліды ўпэўнены ў тым, што загад аб ліквідацыі спадарожнікавых антэн невыпадковы і наўпрасткі звязваюць яго з трансляцыяй праграмаў тэлеканалу “Белсат”, якія павінны пачацца ў кастрычніку бягучага года. Напалоханыя такой перспектывай улады вырашыліі апярэдзіць падзеі і зліквідаваць спадарожнікавыя антэны да таго часу, як тэлебачанне пачне плённую працу. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |