ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSФугас - як следства ідэялогііВысакародныя памкненні вучня не знайшлі паразумення ў настаўнікаў і адміністрацыі школы, у сувязі з чым неадкладна былі выкліканы супрацоўнікі праваахоўных органаў і выратавальнікі з міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама хуткая дапамога і сапёры. Дырэкцыя школы вырашыла перастрахавацца, і , як высветлілася, не здарма. Супрацоўнікі слонімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях высветлілі, што школьнік прынёс асколачна – фугасны снарад часоў другой сусветнай вайны дыяметрам 122 міліметры. Боепрыпас утрымліваў дэтанатар і быў начынены трацілам, што магло прывесьці да выбуху. Выратавальнікі перадалі снарад ваенным, якія і павінны яго зліквідаваць. Што датычыць слонімскага школьніка, то супрацоўнікі міліцыі высьвятляюць падрабязнасьці інцындэнта. Вядома, што хлопец знайшоў снарад у лесе і прынёс у школу менавіта таму, што на шматлікіх палітінфармацыях і пазакласных гадзінах настаўнікі надаюць вялікую увагу подзьвігу савецкага народа ў барацьбе з фашысцкай акупацыяй і заклікаюць дзяцей шанаваць памяць пра вайну.Значна перабольшаная ідэалагічная апрацоўка школьнікаў толькі па шчаслівай выпадковасьці не прывяла да трагедыі, у сувязі з чым пэўныя вывады робяць не толькі бацькі вучня, але і настаўнікі. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |