ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSСтвараецца біржа...Кааперацыйная
Сумесныя інвестыцыйныя праекты паміж прадпрыемствамі Нямеччыны і Беларусі могуць атрымаць фінансавую падтрымку Федэральнага міністэрства эканомікі і тэхналёгій Нямеччыны на умовах праграмы ПРО ІННО 2, а гэта 50 адсоткаў выдаткаў на ажыццяўленне праекта. Дзеля ўдзелу ў праграме супрацоўніцтва заходнія партнэры выбралі менавіта прадпрыемствы і арганізацыі Гарадзенскай вобласьці . І калі на сённяшні дзень ужо вядомыя удзельнікі праграмы з нямецкага боку, то беларускіх удзельнікаў адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны пакуль знайсьці не можа. Справа ў тым, што кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый гарадзеншчыны з задавальненнем прынялі б удзел у ажыццяўленні шэрагу інавацыйных праектаў, але рашэнне прымаецца не імі , а вышэйстаячым чынавенствам са шматлікіх міністэрстваў. Не спяшаюцца таксама адклікацца на прапанову і прыватныя фірмы, якія фактычна знаходзяцца пад татальным кантролем дзяржавы, у сувязі з чым рашэнне можа быць прынята толькі пасьля адпаведных кансультацый з праўладнай “вертыкаллю”. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |