ГроднаРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Рэгіянальныя навіны RSSБудзе больш сінтыпону
Мадэрнізацыя Зэльвянскай трыкатажнай фабрыкі наспела даўно. На сённяшні дзень гэта адзінае прадпрыемства ў краіне, дзе выпускаецца сінтыпон. Мясцовыя трыкатажнікі маюць вялікую колькасьць замоваў на сваю прадукцыю, але не могуць забяспечыць усіх жадаючых у сувязі з тым, што на старым абсталяванні немагчыма вырабіць дастатковую колькасьць прадукцыі. Фабрыка працуе ў дзьве змены, але негледзячы на інтэнсіўны графік не можа забяспечыць нават айчынных спажыўцоў, не кажучы пра замежных. Тэхнічнае пераўзбраенне дапаможа прадпрыемству істотна павялічыць аб’ёмы вытворчасьці прадукцыі, а таксама палепшыць якасьць сінтыпона. Фабрыка “Зэльвянка” належыць да канцэрна “Беллегпрам”, але ў сувязі з тым, што канцэрн не мае сродкаў, дапамагае ажыццявіць праект міністэрства гандлю, якое лічыць, што на сённяшні дзень Зэльвенскае прадпрыемства мае добрыя перспектывы развіцця. Пры ажыццяўленні мадэрнізацыі вытворчасьці будуць выкарыстоўвацца сродкі інавацыйнага фонда міністэрства, а таксама крэдыты некалькіх замежных банкаў, з якімі міністэрства гандлю падпісала папярэдняе пагадненне. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |